|
Быў час, калі менскі гурт «TESAURUS» журналісты назвалі «самым выбуховым дэбютам 2004 году» (чытайце пра гэта ў кнізе «222 альбомы беларускага року» стар. 396-7, плякат на стар. 407), а песьні зь ягонага першага альбому «Аднова тэзаўруса» трапілі ў шэраг тэлевізійных праектаў («Точка», «Быдгашч’2004»), у ратацыю рэспубліканскіх гіт-парадаў («Тузін гітоў», «Autoradio»), чатыры разы выступаў гурт і на фэстывалі «БАСовішча». Але потым пагалоска пра цікавы калектыў чамусьці згасла. Няўжо праґнозы адмыслоўцаў апынуліся марнымі?
Аднак, гучная назва «TESAURUS» ня зьнікла з творчых даляглядаў Беларусі. Напрыклад, у сакавіку 2008-га імя заснавальніка гурта Міколы Пташнікава ўсплыло ў супольным рэп-праекце «Please, mr. Stahl», песьня якога «Дзісс ад Please» потым усё лета займала лідыруючыя мейсцы ў гіт-парадзе «AntiShowBiz» http://asb.spirit-mikael.org
Жывы й сам «TESAURUS». Так, склад цяпер істотна адрозьніваецца ад першаснага: да вакаліста й гітарыста Міколы Пташнікава далучыліся гітарыст Стас Герасімовіч, басіст Арцём Кандраценка, клявішнік Зьміцер Лоўкет і бубнар Сяржук Фралоў. Таксама зьявіўся й свой гукаапэратар Васіль Сербін.
27 ліпеня 2008 «TESAURUS» удзельнічаў у маскоўскім фэстывалі «Планета рока’08», трапіўшы ў запісы такіх прэстыжных тэлеканалаў, як «А1». Але больш істотнае, што да рэґаліяў гурта цяпер можна дадаць і дыплём лаўрэата гэтага прэстыжнага фэсту, у якім зазначана: «Диплом выдан группе TESAURUS, удостоенной победы в номинациях «Лучшая международная группа в жанре nu-metal», «Лучший музыкальный рок-драйв, Адреналин года», «Музыкальное открытие года», «Хэдлайнер концертного сезона». Дыплём падпісаны дырэктарам «MuzBand Corporation» М. Яноўскім.
А далей, шукайце ў афішах і на афіцыйным сайце гурта «TESAURUS»: http://tesaurus-band.com
Рыгор ДАМІНЮК.
Просмотров: 459
|