Главная arrow Выпуск №2 arrow БЕСЕДКА
Твое Поколение
Выпуск №1
Выпуск №2
Выпуск №3
О проекте
Команда
Форум
Контакты
БЕСЕДКА Печать E-mail
Рейтинг: / 0
ХудшаяЛучшая 
Автор Administrator   
У цябе закаханая… Дзіўна!
 Таццяна НЯХАЙ
Нехай Татьяна, Анна ВолковаГэты верш можна было б лічыць праграмным у творчасці Ганны Воўкавай. Рамантызм і аптымізм – менавіта тое, за што часам папракаюць маладую паэтку. Але ў аўтарскай фантазіі няма праграмы, як і няма межаў для раскрыцця мастацкай задумы. Творы нараджаюцца, узрошчваюцца, пестуюцца і жывуць… Жывуць тады, калі зернетка аўтарскай задумы становіцца кветкай разумення ў чытацкай душы. Але колер кветкі залежыць ад аўтара. А ў Ганны Воўкавай багатая палітра фарбаў, пачуццяў, жаданняў… І паэтка гатовая дзяліцца ўсім гэтым не толькі праз вершы, але і ў прыватнай размове. Гэта выявілася падчас нашай гутаркі ў асеннім скверы...

– Ганна, Ваша кніга называецца “Расстояніе до любві”. У чым Вы вымяраеце гэтую адлегласць?
– Калі каханага чалавека няма побач, шукаеш розныя шляхі, хуткія крокі да яго. Для мяне яны ў розным: і ў музыцы, і ў кожным дні, такім, як сёння, і ў сябрах, якіх вельмі любіш і якіх лічыш сваімі анёламі-ахоўнікамі. Але ты не задумваешся, колькі яшчэ засталося, каб сустрэць свае любімыя вочы. Ты проста ідзеш. Я вельмі доўга шукала назву для сваёй кнігі. Чаму яна атрымалася такой? Таму што нават цяпер я не магу сказаць, што прыйшла да свайго сапраўднага кахання. І колькі будзе яшчэ цягнуцца гэты мой шлях, я не ведаю. Але я веру, што ў выніку прыйду да яго.



 
– Ці не каханне стала штуршком да напісання Вашага самага першага твора?
– Каханне, гэта праўда. Мне здаецца, шмат у маім жыцці толькі праз каханне. Мяне натхніў успамін пра першае каханне. І зімой на лецішчы я напісала верш…

– Значыць, каханне дало Вам натхненне. А часцей Вы шукаеце натхненне ці яно знаходзіць Вас?
– Яно знаходзіць мяне, але я яго заўсёды чакаю. Зараз у мяне вельмі шмат эмоцый. Гэта звязана і з працай, і з адносінамі з сябрамі, і з адным чалавекам… Эмоцый зашмат і, здавалася б, не трэба столькі, але я нічога не пішу. Але думаю, што зараз не будзе нічога новага, таго, што я хачу. Таму я трошкі пачакаю… А пакуль проста жыву, дышу і стараюся менш размаўляць. Апошняе не атрымліваецца, бо людзі навокал патрабуюць увагі.

– У чым розніца паміж працай і прызваннем?
-- Самы банальны адказ: праца – калі зарабляеш грошы. Але я так не магу сказаць пра сябе зараз, таму што ўсё роўна я прыйшла працаваць туды, куды хацела. Прызванне… Шчыра скажу, калі кажуць “свабодны мастак”, мне гэта вельмі да душы. Але каб не залежаць ад чагосьці, трэба грошы. І трэба, каб тваё прызнанне выйшла на першы план не толькі ў тваім жыцці, але і ў жыцці іншых людзей, каб яны зрызумелі, што яна ў гэтым можа сябе найбольш таленавіта і па-сапраўднаму праявіць. Але калі ты хоць трошачкі любіш сваю працу, будзеш ставіцца да яе веьмі сур’ёзна і рабіць усё магчымае, каб стаць прафесіяналам. Зараз я гэтага і хачу.

--Цікава, дзе ж працуе паэтка?

-- Я працую на кінастудыі “Беларусьфільм” асістэнтам мастака па касцюмах. Гэта таксама творчасць. Канечне, не заўсёды ты можаш зрабіць па-свойму, бо ёсць мастак, а ёсць ты – асістэнт, які яму дапамагае. Але ты таму і асістэнт, што мастак прыслухоўваецца да таго, што ты кажаш, і, можа, дае раздолле для фантазіі.

--Колькі часу патрэбна, каб выдаць уласны зборнік?
 -- Я рыхтавала яго недзе паўтары гады. Да гэтага гадоў пяць ці шэсць пісала ўжо. Займалася ў тэатральнай студыі паэткі Валянціны Акулавай. Потым трапіла ў суполку “Літаратар” пры Саюзе пісьменнікаў, якую ўзначальвае Алесь Масарэнка. Некаторы час друкавала творы ў яго альманаху. А потым ён прапанаваў мне зрабіць нешта самастойнае. Чым мяне нават засмуціў спачатку. Я думала, што яшчэ не падрыхтаваная. Ён рабіў першую і другую рэдактуры, потым падрыхтавалі макет, мая сяброўка зрабіла малюнкі, фотаздымкі. Гэта было як дзіця. Калі я пабачыла гатовую кнігу, нешта здрыганулася ўнутры. Потым я стала працаваць над прэзентацыяй кнігі, якая адбылася ў мінулагоднім кастрычніку – вельмі музычная. На ёй прысутнічалі не толькі сябры, але і незнаёмыя людзі. Даведаліся пра выставу па афішах. Так я шмат з кім пазнаёмілася.

--Ці даводзілася падчас стварэння кнігі спрачацца з рэдактарам ці не пагаджацца з якімі-небудзь рэдактарскімі праўкамі?
-- Я вельмі хвалявалася, пакуль чакала першую рэдактуру. Калі Алесь Герасімавіч прынёс яе, вырашыла, што пагляджу дома. Аказалася, падпраўленыя толькі два радкі ў двух вершах. Я нават падумала было, што мне не тое прынеслі. Але Алесь Герасімавіч сказаў, што з літаратурнага боку правіць ёсць што і ён пачаў нават… А потым зразумеў, што кранеш слова, знойдзеш блізкае, заменіш, і сэнс зменіцца. “Гэта першая твая кніга, -- паріў ён, -- і хай яна будзе такой, якой ты яе адчула на той час. Можа, будуць казаць нядобрае, але ты гэта даволі лёгка перанясеш. Бо ты вельмі любіш людзей.” Так і атрымалася. Казалі насамрэч шмат: і добрага, і дрэннага. Але яна такая, якая ёсць.
 
--Вы згодныя з выказваннем, што словы патрэбныя нам, каб хаваць свае думкі? Ці творчасць ужо ёсць адвертасць?
-- Хаваць свае думкі… цікава… У некаторых сітуацыях, так. Але я заўважыла, што апошнія год-два словы наадварот мне дапамагаюць. Яны як падарунак. Кажуць часта людзі, што разумеюць, а сказаць не могуць. Для мяне гэта доўгі час было праўдай. Але цяпер я прыйшла да высновы, што гэата няправільна, так не павінна быць. Калі ты шчыры чалавек, калі ты любіш людзей, калі ты паважаеш людзей, калі ты хочаш, каб цябе заўважалі і разумелі, і калі сам хочаш разумець іх. А гэта мне здаецца самым цікавым у жыцці – разумець людзей. Ці нават калі і не цалкам, то хоць крыху наблізіцца ад іх. Так шмат цікавых людзей!
 
--Гавораць, усё ў жыцці праходзіць, а што ж тады застаецца?
--А вось жыццё і застаецца. Вельмі шмат чаго мяняецца, але калі ты рамантык, а я такая, неба застаецца, вочы застаюцца... Не хачу казаць пра памяць, бо не вельмі люблю жыць мінулым. Хачу сённяшнім днём жыць. Зараз застаецца восень, заўтра таксама будзе восень… Застаецца жаданне нечага светлага. Калі ты ўмееш яго заўважаць, тады разумееш, што яго больш, чым цёмнага. Мне вельмі падабаецца наступны выраз: “Не бойтесь темноты, будьте светом”.

--На вашу думку, усё ці не можна прабачыць каханаму чалавеку?
--Мне здаецца, усё. Калі па-сапраўднаму кахаеш. Але калі разумееш, што цябе можа не кахаюць. Ты аддаешся гэтаму чалавеку, а ён нічога табе не абяцаў, напрыклад, ці абяцаў, а можа і не казаў пра каханне, а можа і казаў… Але ты не ведаеш, кахае ці не. Потым ён просіць прабачэння за нешта. І калі ты кахаеш, гаворыш: “Добра.” Але потым ён ізноў робіць нешта, ад чаго табе непрыемна. Ты думаеш, што заўтра ён патэлефануе і зноў папросіць прабачыць і ты зноў скажаш: “Добра”. Тады прыходзяць думкі: навошта яму тваё прабачэнне, калі ён усё-роўна потым нешта зробіць, пасля чаго ізноў будзе прасіць прабачэння.

--Якое пытанне вы задаяце сабе?
--Ганна, чаго ты яшчэ хочаш?
--Адказ знаходзіце?
--Так. Бывае такі душэўны стан, калі так дрэнна і абыякава, што нічога ўжо не хочацца. Толькі каб ніхто не чапаў. Схавацца кудысьці і каб нікога побач. У такі момант як выратавальнае кола нешта з сярэдзіны: няўжо больш нічога не хочаш? І думаеш: хоць марозіва… ці гарбаты. Ну дык вось, прачынаецца жыццё!

--А ці заўсёды вы гаворыце праўду?
--На 98 %, мне здаецца, так. Але калі разумею, што зараз па нейкіх прычынах не магу сказаць праўду, лепш маўчу.

--Ганна, чаго б вы пажадалі на развітанне і сабе, і нашым чытачам?
-- Ад усёй душы, дабрыні, добрага настрою, добрых людзей. Я шчыра веру, што ўсе людзі добрыя. Не ўсе гэта хочуць у сабе разумець, не ўсе гэта хочуць паказваць, не ўсе ў гэта вераць. Але калі ты нарадзіўся, калі ты жывеш, ты чалавек, ты прыйшоў сюды ад Таго, Хто ёсць Любоў. Таму ты ўжо прыгожы ў сваім стварэнні. Таму жадаю яшчэ прыгажосці, сонца і кахання.
 
Пасля размовы мы развіталіся з утульным скверам Янкі Купалы. Кожны накіраваўся па сваіх справах: да новых сустрэч, падзей, знаёмстваў. Кожны вярнуўся ў сваё штодзённае жыццё. А ўвечары ў сваім нататніку я знайшла залаты асенні ліст. Захаваю яго да наступнай сустрэчы з Ганнай. Яна пэўна ж будзе. А тады аддам яго паэтцы, паўтарыўшы яе ж словы: “Усё абавязкова ўсё будзе добра!” і гэтай восенню і заўсёды.


Просмотров: 149

Ваш комментарий будет первым

Добавить комментарий
Имя:
Коментарий:



Код:* Code

 
Авторизация





Забыли пароль?
Ещё не зарегистрированы? Регистрация

Меню пользователя
Обратная связь
Блоги idinasvet.com
Web Army
Твое Поколение
Хор "Благодать"
Шум дождя
Наши проекты
Online Библия
Online Библейский словарь
Сборник прославления
Поэзия
Каталог сценок
Хит парад
Обои

НАШИ ДРУЗЬЯ

Copyright © 2006-2008 www.idinasvet.com Все права защищены.
При использовании материалов сайта гиперссылка обязательна!