Цябе, Тварца святых прастораў Я спевам прагну велічаць. Дай сілы волі Твае словы Ў жыцці дастойна ўжываць.
Табе хвалу душа складае, Табе жыццё я аддаю. І знаю — там у шчасці раю Ўсю хвалу аддам маю.
О, Божа! Веліч Твой бясконцы, Мой розум гасне - я нямы, I зазіхціць праменнем сонца Ў ясны Божы дзень вясны.
Табе хвалу душа складае, Табе жыццё я аддаю. І знаю — там у шчасці раю Ўсю хвалу аддам маю.
Прамудры Ты і Ўсемагутны, Суддзя і мёртвых, і жывых. Заўжды ў Табе, о, Усепрысутны, Жыццё, надзеі ўсіх святых.

|