Я ўздымаю свае рукі І пець хачу Табе я славу, Узняўшы сэрдца сваё ў неба... Не маю слоў сказаць Табе, як я Цябе кахаю. Ты мне даеш выратаванне, Сабой парваўшы путы пекла. Цячэ з нябёс Тваё каханне, Я ім жыву, я ім іду, і ім другіх кахаю.
Жыццё маё — Тваё жыццё, Жыцця другога мне не трэба. Табе ўсю славу ўздаю I рвецца сэрдца маё у неба.