Главная arrow РЕСУРСЫ arrow online библиотека
Статистика online библиотеки
Просмотрено 593 раз(а)
« Разделы
Поэзия
 
Дождь, ты как всегда некстати... На развітанне
  1–2
Яе хацелi спалiць яшчэ даўно
Яе хацелi спалiць яшчэ даўно. Заўсёды хацелi. Але Яна, няўлоўная, нязломная, жыла. Хавалася ў цесных кватэрах, за пазавешванымi вокнамi, за надзейна зачыненымi дзвярыма, а потым, набраўшыся моцы, не стрываўшы, вырывалася на вулiцу….
I вось – чарговы раз Яе хацелi спалiць. Схапiлi проста на плошчы, знянацку, звар’яцела, жорстка… Рагаталi, здзеквалiся, бессаромна цягалi за валасы, плявалi ў вочы. Менавiта праз вочы, вялiкiя, сiнiя-сiнiя, казалi, Яе i зненавiдзелi. Але цi не ўсё роўна: цяпер Яе штурхалi на вогнiшча… на той самай плошчы, дзе i схапiлi…
Палiлi цёмнай ноччу, але тым не менш сабралiся людзi. Нямым натоўпам стаялi i назiралi. Не сцiхаў засмучаны вецер, а з неба буйнымi сняжынкамi падала сумленне…
У Яе растрапаных валасах блыталiся думкi, патаналi словы, зацiхалi сэрцы: Няўжо…? А Яна бясстрашна i ўпэўнена глядзела сiнiмi-сiнiмi вачыма на тых, хто свiдраваў Яе позiркам. Яна давала/дазваляла iм апошняе – «напiцца» той сiнявы…
Ёй маглi даць крылы – i Яна б выратавалася. Але нi ў кога iх не было. У адных адабралi, а другiя самi па дурасцi ўжо стагоддзi назад выкiнулi iх на сметнiк. Iх – адзiную магчымасць выратавання…
Чарговы раз Яе хацелi спалiць. I спалiлi… У шалёным, языкатым полымi памiрала жыццё… Сярод мноства такiх самых жыццяў, i ў адначассе ў адзiноце, бо кожнае з тых берагло толькi самое сябе.
Не было нiчога… Толькi белы снег, чырвоны агонь…i зноў снег… А потым не стала i iх: пачысцiлi, падмялi тратуарчыкi, спешна развесiлi каляровыя стужачкi…
I ўсё стала б ранейшым.
Каб не памяць – сiняя-сiняя… I яшчэ…
У цеснай кватэры, за пазавешванымi вокнамi, сваё першае слоўца вымавiла дзiця – слаўная дзяўчынка з вялiкiмi сiнiмi-сiнiмi вачыма…


 
« Пред.   След. »
Рейтинг
5/5
 
Оставить комментарий
Имя
Текст
Авторизация





Забыли пароль?
Ещё не зарегистрированы? Регистрация

Меню пользователя
Обратная связь
Блоги idinasvet.com
Web Army
Твое Поколение
Хор "Благодать"
Шум дождя
Наши проекты
Online Библия
Online Библейский словарь
Сборник прославления
Поэзия
Каталог сценок
Хит парад
Обои

НАШИ ДРУЗЬЯ

Copyright © 2006-2008 www.idinasvet.com Все права защищены.
При использовании материалов сайта гиперссылка обязательна!