Ты мне пакінуў жаль, ты мне пакінуў боль, Ты мне пакінуў смутак і трывогу... Ты мне пакінуў мёд, ты мне пакінуў соль І зла над дабрынёю перамогу.
Ты смутак мне пакінуў і адчай І крыж вялікі на гарачым сэрцы. Не хочацца не плакаць, не крычаць, Мне хочацца заснуць да самай смерці
Ты мне пакінуў ноч, ты мне пакінуў дзень І цяжкі груз мойго паразумення: Не вернецца ніколі сумны цень Таго далекага салодкага імгнення... |